Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае Дзень моладзі. З 21 па 27 чэрвеня ў нашай краіне абвешчаны Тыдзень моладзі.



Сёння моладзь складае амаль 30% насельніцтва планеты. "Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі пражывае каля 1,7 млн маладых людзей, а гэта амаль кожны пяты жыхар краіны. Таму пры вызначэнні агульнанацыянальных прыярытэтаў у нашай краіне абавязкова ўлічваюцца інтарэсы моладзі як найбольш актыўнай часткі грамадства.