Сегодня 80-летний юбилей отмечает Владимир Черевко, первый председатель Боровского сельсовета

Сёння 80-гадовы юбілей адзначае Уладзімір Чараўко, першы старшыня Бароўскага сельсавета

3.3.20252 праглядаў

Адказны работнік мясцовага органа ўлады, актывіст, аптыміст і проста выдатны, чулы чалавек. Так характарызуюць Уладзіміра Якаўлевіча жыхары Бароўскага сельсавета.

Павіншавалі паважанага імянінніка з юбілеем старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, старшыня Бароўскага сельсавета Валерый Кляшторны і кіраўнік справамі Бароўскага сельсавета Валянціна Урбан.

— Ваш прафесіяналізм, адказнасць, патрабавальнае стаўленне да сябе і дысцыплінаванасць для многіх служылі прыкладам. Вы і сёння актыўныя, бадзёрыя і пазітыўныя. Жадаем моцнага здароўя, поспеху і сямейнага дабрабыту! — адзначылі госці.