У цэнтры абмеркавання апынуліся населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыі Валасовіцкага сельсавета.

Як стала вядома, навядзенне парадку і добраўпарадкаванне могілак, падсыпка дарог, праца аўтакрамы, абрэзка хмызняковай расліннасці і аварыйных дрэў, устаноўка дарожных знакаў і ўказальнікаў - пытанні па гэтых і іншых напрамках абазначылі сельчане.

Таксама былі заслуханы вынікі працы рабочай групы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні і разгледжаны пытанні папярэджання і ліквідацыі НС і стане правапарадку на тэрыторыі Валасовіцкага сельсавета.

- Навядзенне парадку — справа агульная. Неабходна больш актыўна прыцягваць жыхароў да гэтай працы. Толькі сумеснымі намаганнямі і сумеснай адказнасцю мы даможамся значных і ўстойлівых вынікаў. І зробім нашу Лепельшчыну яшчэ прыгажэй і камфортней, — адзначыў Ігар Урбан.

Акрамя гэтага, запрошаныя разгледзелі пытанні ролі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сацыяльна-эканамічным развіцці Лепельскага раёна і эфектыўнасці прымаемых мер, накіраваных на актывізацыю работы САТП, іх узаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў.