Вайсковая часць, якая дыслацыруецца ў вёсцы Заслонава, сёння стала пляцоўкай для маштабнай прафілактычнай спартакіяды «Разам мы – адзіныя»

Мерапрыемства сабрала больш за 150 непаўналетніх, у тым ліку тых, хто стаіць на ўліку ў інспекцыі і камісіях па справах непаўналетніх.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Жанна Нарыцына, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавелева і намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце — начальнік аддзялення ідэалагічнай работы механізаванай брыгады Заслонаўскага гарнізона Міхаіл Садыкаў.

Яны пажадалі падлеткам з годнасцю прайсці ўсе выпрабаванні, а галоўнае, быць адной камандай і пасябраваць з хлопцамі з іншых раёнаў.

Удзельнікі праходзілі сур'ёзныя выпрабаванні, якія правяралі іх сілу, спрыт і камандны дух. У праграме — ваенізаваная эстафета з бегам з грузам, разборка і зборка аўтамата Калашнікава, аказанне першай медыцынскай дапамогі і транспарціроўка «параненага»

Таксама падлеткі дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку ў комплексе сілавых практыкаванняў: падцягванні, адцісканні і пад'ём тулава, перацягванне каната.

Абласная спартакіяда выдалася яркай і эмацыйнай. Хлопцы прадэманстравалі свае здольнасці працаваць у камандзе, імкнучыся максімальна праявіць сябе на кожным з этапаў. На працягу ўсяго часу панавала атмасфера здаровага суперніцтва

У выніку ўпартай барацьбы вызначыліся лідары: 1 месца занялі хлопцы з Ліёзна, 2 месца — каманда з Пастаў, на трэцяй пазіцыі апынуліся хлопцы з Дуброўна.

Як адзначыла першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Жанна Нарыцына:

— Галоўным вынікам спартакіяды стала тое, што падлеткі ўдзельнічалі ў ёй актыўна, са спартыўным азартам, атрымалі масу станоўчых эмоцый, у чарговы раз даказаўшы, што спорт моладзі значна цікавейшы, чым шкодныя звычкі.

Больш фота і відэа ў нашым Тэлеграм-канале: https://t.me/lepel_region_officially/33469