Урачыстае мерапрыемства «Разам за Беларусь» на пляцоўцы Віцебскага Палаца спорту аб'яднала больш за 1500 маладых людзей.

  У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

  Па выніках працоўнага семестра ў Віцебскай вобласці працаўладкавана звыш 7000 чалавек. Яны працавалі ў складзе будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, экалагічных, сэрвісных, медыцынскіх і вытворчых студэнцкіх атрадаў.

  На мерапрыемстве былі ўзнагароджаны лепшыя студэнцкія атрады па выніках Трэцяга працоўнага семестра 2024

  У канцы адбылося ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра, канькабежны забег «Разам за Беларусь!» і таварыскі хакейны матч