Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам старшыні камісіі Веранікі Хомбак. Удзел у разглядзе пратаколаў таксама прынялі намеснік пракурора Лепельскага раёна Аляксандр Філімонаў і іншыя члены камісіі.
Сустрэча была прысвечана важным пытанням прафілактыкі правапарушэнняў сярод моладзі.
Удзельнікі пасяджэння ўважліва выслухалі інфармацыю аб прычынах і наступствах правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Асаблівая ўвага падчас абмеркавання была ўдзелена правапарушэнням, звязаным з парушэннем грамадскага парадку, ужываннем спіртных напояў.
Члены камісіі падрабязна разабралі канкрэтныя выпадкі і сітуацыі, якія выклікаюць занепакоенасць.
Сёння на базе гімназіі імя І.М.Ерашова адбылося выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
11.12.20250 праглядаў