Забег аб'яднаў удзельнікаў з ліку школьнікаў, работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Лепельшчыны.

Дарэчы, з кожным годам добрая спартыўная ініцыятыва становіцца ўсё больш папулярнай: на гэты раз да яе далучылася яшчэ большая колькасць аматараў спорту і здаровага ладу жыцця.

Вынікі аказаліся такімі:

Сярод навучэнцаў:
1 месца - спартсмены Бароўскай сярэдняй школы імя Г.К. Жукава.
2 месца - каманда сярэдняй школы № 3 г. Лепеля.
3 месца - каманда гімназіі г. Лепеля.

Сярод прадпрыемстваў:
1 месца - Лепельскі лясгас.
2 месца - Лепельскі раён электрычных сетак.
3 месца - каманда Лепельскай ЦРБ.

Малайцы!