На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнік справамі райвыканкама Васіль Палонскі і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро.

Асноўная тэма размовы — «Беларусь — краіна міру і згоды»:

Нялёгкая гісторыя беларускай зямлі назаўсёды запраграмавала народы, якія яе насяляюць, выключна на мірнае суіснаванне. Беларусы, рускія, яўрэі, палякі, татары і прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцей – заўсёды жылі ў міры і згодзе. Разам дзялілі і радасць, і гора. Разам пераадольвалі цяжкасці, — адзначыў Сяргей Пятровіч. У канцы сустрэчы прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць. Сярод агучаных — асвятленне вуліц горада ў зімовы час і азеляненне ў раёне Меліярацыі.