За апошнія 30 гадоў нам разам удалося стварыць яшчэ адзін моцны агульнапрызнаны вобраз нашай рэспублікі – спакойнай і ціхай гавані блакітных азёр і рэк, на берагах якіх жывуць міралюбныя, прыгожыя, працавітыя людзі.
Гэта ўтульны, гасцінны дом для самых розных людзей, у якім заўсёды сагрэюць і накормяць, калі ты сам прыйшоў з мірам. Гэта краіна, з тэрыторыі якой і ад народа якой ніколі не зыходзілі агрэсія, гвалт ці варожасць. Месца адпачынку і гасціннасці, каб ніхто не сышоў пакрыўджаным і заўсёды хацеў вярнуцца зноў.
І адначасова – партызанская рэспубліка, якая стаіць насмерць за свабоду і незалежнасць. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі плячом да пляча з нашымі бацькамі і дзядамі змагаліся прадстаўнікі амаль 70 нацыянальнасцей, усімі сіламі набліжаючы Вялікую Перамогу.
На фота: адзіны дзень інфармавання праходзіць у калектыве Лепельскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.