Так, інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Веранікай Хомбак сустрэлася з работнікамі ўстаноў сферы культуры.
Асноўнай тэмай інфармацыйнай сустрэчы стала «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў».
— Сёння лічбавыя тэхналогіі і інфарматызацыя ідуць з неверагодным тэмпам, што робіць наша жыццё значна камфортнейшым, прагрэсіўным. Аднак ёсць і адваротны бок – для людзей сетка Інтэрнэт можа несці пагрозу. Таму задача кампетэнтных у гэтым пытанні органаў – павысіць узровень ведаў людзей па асобных пытаннях кіберзлачынстваў і спрыяць зніжэнню верагоднасці проціпраўных дзеянняў, — адзначыла Вераніка Аляксандраўна.
Вераніка Аляксандраўна падзялілася прыкладамі са свайго асабістага досведу аб тым, як ёй давялося пагутарыць з кіберзлачынцамі.
У завяршэнне сустрэчы прысутныя мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні.
Сёння па ўсёй краіне праходзіць Адзіны дзень інфармавання
20.11.20250 праглядаў