На камісіі прысутнічала памочнік пракурора Дзіяна Трацаўская, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы

Разгледжаны ход выканання раней прынятых рашэнняў аб прызнанні непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пастановаў аб прызнанні наяўнасці ў сем'ях непаўналетніх крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, выкананні планаў абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, а таксама матэрыялы, якія паступілі ў КДН з РАУС.

- Па кожным выпадку камісія, вывучыўшы матэрыялы і заслухаўшы спецыялістаў, прыняла ўзважаныя рашэнні аб неабходнасці мер дзяржаўнай абароны, - пракаментавала Вераніка Аляксандраўна, старшыня камісіі па справах непаўналетніх.