Сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці, якія забяспечылі максімальныя аб'ёмы перадпасяўной апрацоўкі глебы ў кожнай групе ў залежнасці ад прадукцыйнасці тэхнікі: -у 1-й групе – Хвошч Іван Леанідавіч, трактарыст-машыніст філіяла «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат»; -у 2-й групе – Босы Міхаіл Сяргеевіч, трактарыст-машыніст УП «Пражэктар-агра»; -у 3-й групе – Булай Віктар Леанідавіч, трактарыст-машыніст філіяла «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат»
Забяспечыўшыя максімальныя аб'ёмы сяўбы збожжавых і зернебабовых культур, рапсу ў кожнай групе ў залежнасці ад прадукцыйнасці тэхнікі: -у 2-й групе – Духовіч Пётр Мікалаевіч, трактарыст-машыніст філіяла «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат»
Забяспечыўшыя максімальныя аб'ёмы сяўбы кукурузы ў кожнай групе ў залежнасці ад прадукцыйнасці тэхнікі: -у 2-й групе – Багдановіч Уладзімір Іванавіч, трактарыст-машыніст УП «Пражэктар-агра»
Забяспечыўшыя максімальныя аб'ёмы падкормкі пасеваў у кожнай групе ў залежнасці ад прадукцыйнасці тэхнікі: -1-я група – Аўтушка Андрэй Мікалаевіч, трактарыст-машыніст УП «Пражэктар-агра» -2-я група – Мірановіч Генадзь Фёдаравіч, трактарыст-машыніст філіяла «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат»
Забяспечыўшыя максімальныя аб'ёмы хімічнай праполкі пасеваў сельскагаспадарчых культур, гектар: -1-я група (самаходныя апырсквальнікі) – Седзін Уладзімір Мікалаевіч, трактарыст-машыніст філіяла «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» -2-я група (прычапныя апырсквальнікі) – Карбоўскі Леанід Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КУПСХП «Лепельскае»
-Няхай вясенняя пасяўная кампанія займае нязначны перыяд сярод усіх відаў сельскагаспадарчых работ, але нездарма кажуць, што вясна корміць год. Дзякуй за нялёгкую Вашу працу. Вы заклалі будучыню сельскагаспадарчага года, -звярнулася да перадавікоў вытворчасці Наталля Мончык, прафсаюзны лідар аграрыяў рэгіёна падчас наведвання сельскагаспадарчых арганізацый.
Сёння адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага спаборніцтва ў перыяд веснавых палявых работ 2025 года на Лепельшчыне
29.5.20250 праглядаў