Удзел у пасяджэнні прынялі намеснік старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Машаро Вячаслаў Паўлавіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Азаранка Віктар Уладзіміравіч.



Асноўнае пытанне парадку дня - аб мерах па рэалізацыі Указа № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі» на тэрыторыі Стайскага сельскага савета.

- Жыллёвае пытанне на вёсцы як заўсёды актуальнае. Нямалаважнай тут з'яўляецца і работа з пустуючымі дамамі: тое, што можна захаваць або аднавіць і выкарыстоўваць, павінна быць прыведзена ў парадак, старыя будынкі, непрыдатныя для жыцця або іншых патрэб, павінны своечасова зносіцца. Ва ўсім павінна быць моцная гаспадарская рука - тады на даверанай тэрыторыі будзе парадак, а якасць жыцця людзей будзе павышацца.