Сёння адбылося сумеснае пасяджэнне КДН і каардынацыйнага савета па кантролі за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта № 18
11.12.20240 праглядаў
Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак. - Толькі супольная згуртаваная праца дае добрыя вынікі! Можна колькі заўгодна ў школах, на мерапрыемствах, сходах і пазакласных занятках расказваць дзецям аб іх абавязках, правах, аб адказнасці і аб тым, што такое добра і што такое дрэнна, але ўсё ідзе з сям'і, і менавіта там бацькі, старэйшыя браты і сёстры, блізкія сваякі і сябры становяцца прыкладам для пераймання дзяцей», – адзначае Вераніка Аляксандраўна.