Як падзяліліся валанцёры, у такой дзейнасці яны знаходзяць сваё прызначэнне. Пачынаюць дапамагаць людзям па розных прычынах, але добрыя справы паступова становяцца неад'емнай часткай жыцця кожнага з іх.
Адна з галоўных каштоўнасцей валанцёрскага руху — камфортнае грамадства, у якім можна развівацца, вучыцца і атрымліваць незабыўныя эмоцыі. І ўсё гэта — разам з дапамогай людзям.
Сёння сацыяльны аб'ект, на якім працуюць валанцёры, наведалі намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак
22.7.20250 праглядаў