Павіншаваць юбіляра прыйшлі старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мончык, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Васіль Пшенко, а таксама дырэктар ААТ "Чарэйшчына" Сяргей Плігоўка.
Алег Лешчынскі прысвяціў сельскай гаспадарцы 43 гады працоўнага стажу, з якіх 20 гадоў кіраваў гаспадаркай на Лепельшчыне. Яго прафесійны шлях - прыклад адданасці справе і адказнага кіраўніцтва.
Гэта добрая традыцыя, калі лідары грамадскіх аб'яднанняў і сельгаспрадпрыемстваў знаходзяць час, каб асабіста павіншаваць ветэрана працы, сведчыць аб сапраўднай павазе да чалавека, які прысвяціў жыццё развіццю рэгіёна.
Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначае шаноўны аграрый Лепельскага раёна Алег Лешчынскі
4.4.20250 праглядаў