У сферы прамысловасці перамогу атрымаў калектыў філіяла «Лепельскі МКК».

У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці – калектыў камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Лепельскае».

У сферы культуры 1 месца заваяваў калектыў установы культуры «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў».

У сферы адукацыі - калектыў Гімназіі імя І.М.Ерашова г.Лепеля.

Падзячныя лісты старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта былі ўручаны пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах у 2024/2025 навучальным годзе.

За перамогу на абласным і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі ўзнагародзілі Каротчык Вікторыю, вучаніцу 9 класа, і Шарко Кацярыну Уладзіміраўну, настаўніцу гімназіі імя І.М.Ерашова г. Лепеля.

За перамогу на абласным і заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове ўзнагародзілі Палонскую Сафію, вучаніцу 10 класа, і Зарэцкую Вольгу Аляксандраўну, настаўніцу сярэдняй школы № 1 г. Лепеля.

За перамогу на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі таксама ўзнагародзілі Баравік Дзіяну, вучаніцу 11 класа, і Плігоўку Уладзіміра Міхайлавіча, настаўніка гімназіі імя І.М.Ерашова г. Лепеля.

Таксама былі агучаны імёны пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне будынкаў і тэрыторый у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

1 месца - Бароўская сярэдняя школа.
2 месца - Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
3 месца - Лепельскі раённы Дом культуры.