Галоўным месцам правядзення мерапрыемства стаў сквер на плошчы Свабоды

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпуса, сілавых ведамстваў, арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, вайскоўцы, моладзь і жыхары райцэнтра.

У сваім выступленні першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ярахновіч адзначыў, што служэнне Радзіме — гэта стрыжань дзяржаўнага адзінства, вернасці гістарычнаму лёсу краіны.

Сёння ўсе мы асабліва ясна разумеем цану міру на нашай зямлі, які з'яўляецца нашым агульным, вялікім здабыткам. Моцны сплаў высокай тэхнічнай аснашчанасці, баявога майстэрства і моцнага маральнага духу з'яўляецца асновай баявога патэнцыялу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Наша армія – надзейны шчыт Радзімы, гарант яе незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці», — падкрэсліў першы намеснік старшыні.