Можна адзначыць той факт, што дадзенае мерапрыемства мае вельмі значную ролю ў падрыхтоўцы механікаў-кіроўцаў — асабліва, калі брыгада знаходзіцца на палявым выхадзе. Уменне дакладна і хутка праходзіць розныя перашкоды на танкадроме ў наступным адаб'ецца на паспяховым выкананні вучэбна-баявых задач. Кіраванне такімі грознымі баявымі адзінкамі патрабуе засяроджанасці розуму і цвёрдасці рук. Нашы вайскоўцы даказалі, што адпавядаюць усім вышэйпералічаным крытэрыям.
Кіраванне скончылася. Усе машыны з магутным гулам убываюць у раён сканцэнтравання. Занятак прайшоў з поўнай аддачай усіх датычных да гэтага салдат, прапаршчыкаў, афіцэраў.
Жадаем поспехаў усім нашым вайскоўцам, якія самааддана і з пачуццём абавязку штодня выконваюць свае функцыянальныя абавязкі!
Сёння ў артылерыйскай брыгадзе Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання прайшло ваджэнне баявых машын
31.7.20250 праглядаў