Турнір сабраў 24 каманды дзяцей 3-7 класаў не толькі з Віцебскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў нашай рэспублікі
Нашу інтэлектуальную Лепельшчыну прадставіла некалькі каманд з Бароўскай школы і раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Хлопцы паказалі выдатныя вынікі і вярнуліся дадому з узнагародамі.
Удзельнікі адзначылі высокую арганізацыю турніру і выказваюць шчырую падзяку калектыву школы на чале з дырэктарам Дзіянай Мысінай за тое, што зрабілі гэты дзень запамінальным у жыцці кожнага дзіцяці.
Сёння ў Бароўскай сярэдняй школе імя Г. К. Жукава Лепельскага раёна адбыўся юбілейны X турнір "Малая Бароўская Сова-2025".
7.4.20250 праглядаў