Сёння, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі, члены Беларускага саюза жанчын і партыі "Белая Русь" ЦБУ 211 ААТ АСБ БЕЛАРУСБАНК у г. Лепелі далучыліся да сімвалічнай акцыі «Сцяжкі перамогі», арганізаванай Лепельскім Домам рамёстваў.

Рушнік - сімвал дабра, дабрабыту і спрадвеку нясе ў сабе сакральны сэнс.

Лепельчане дадзенай акцыяй увекавечваюць памяць усіх тых, хто аддаў свае жыцці, абараняючы Радзіму.