Старшыня Савета Рэспублікі сустракаецца з удзельнікамі і выпускнікамі лідарскай платформы "Каманда будучыні". Гэта знакавая, юбілейная падзея падводзіць вынікі дзесяці набораў унікальнага праекта Маладзёжнага савета, які стаў сапраўднай школай маладых кіраўнікоў.
У зале сабраліся 342 энергічныя і ініцыятыўныя маладыя людзі з усёй Беларусі. Дарэчы, лепельчане таксама тут. Удзел у мерапрыемстве ад нашага раёна прымаюць члены Маладзёжнага савета пры Лепельскім раённым Савеце дэпутатаў Дар'я Пад'ячава, Віктар Латышаў і Марыя Коўлер.
Гістарычны момант у Рэспубліканскім доме моладзі: упершыню прагучаў гімн Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі. Менавіта з гэтай гордай і натхняльнай прэм'еры пачаўся маштабны форум і адкрыты дыялог выпускнікоў лідарскай платформы "Каманда будучыні".
Наталля Качанава: "Быць лідарам няпроста. Лідэрскія якасці заўсёды павінны супадаць з чалавечымі". - Старшыня Савета Рэспублікі падчас адкрытага дыялогу ў Доме моладзі падзялілася сваім меркаваннем аб тым, як нараджаюцца сапраўдныя кіраўнікі. - "Малады чалавек не заўсёды разумее да канца, ці ёсць у яго задаткі лідара. Але калі ты па сваёй натуры добры чалавек, умееш любіць людзей, то стаць лідарам можна. Пры гэтым важна прайсці свой прафесійны шлях. Праект "Каманда будучыні" — гэта ваша дапамога, магчымасць раскрыць сябе і ўбачыць з боку. А грамадскай працай трэба займацца па клічы сэрца".
Удзельнікі "Каманды будучыні" прапанавалі Спікеру смелую ідэю — уключаць моладзь (блогераў і студэнтаў) у інфармацыйную працу дзяржорганаў, каб "перакладаць" складаныя законы і рэгіянальныя навіны ў кароткія відэафарматы (Reels, TikTok). А настаўнік хіміі з Жодзіна прама спытаў: ці з'явіцца ў Савета Рэспублікі свой акаўнт у TikTok?
Рэакцыя Наталлі Качанавай была максімальна адкрытай:
"Інфармацыю да маладога чалавека трэба даносіць хутка і зразумела. Галоўнае — абараніць кантэнт ад фэйкаў і перакручвання з боку нядобразычліўцаў, бо ў сетцы шмат няпраўды. Што тычыцца TikTok для Савета Рэспублікі — мае калегі ў зале гэта чуюць, давайце паспрабуем зрабіць! Людзям трэба паказваць нефармальныя, нечаканыя моманты "з палёў", жывыя размовы, якія не заўсёды трапляюць у тэлеэфір".
Сёння ў Доме моладзі ў Мінску стартавала маштабная сустрэча Наталлі Качанавай з маладымі лідарамі краіны
5.6.20268 праглядаў