Праграма фестывалю ўключала два конкурсныя мерапрыемствы: раённую алімпіяду прававых ведаў і конкурс агітбрыгад па прапагандзе прававых ведаў.

У алімпіядзе прававых ведаў лепшымі знаўцамі права сталі:

1 месца - Мацвей Зуеў (СШ №1) – бясспрэчны пераможца! 2 месца - Ксенія Курышава (гімназія) – срэбра ў упатай барацьбе. 3 месца - Максім Фёдараў (гімназія) – замкнуў тройку лідараў.

У конкурсе агітбрыгад 7 каманд са школ Лепельскага раёна ў трох узроставых катэгорыях паказалі, што ведаць законы – гэта не толькі важна, але і займальна!

Лідары конкурсу ў сваіх узроставых катэгорыях прадставяць наш раён на абласным этапе. Сёлета першымі сталі:

- Каманда Бароўскай СШ імя Г.К. Жукава. - Каманда СШ №1 г. Лепеля.

Іх выступленні запомніліся крэатыўным падыходам, артыстызмам і глыбокім разуменнем прававых тэм – так трымаць!