Сёння ў Лепелі прайшло пасяджэнне каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў
5.9.20251 праглядаў
Удзельнікі абмеркавалі шырокае кола актуальных пытанняў. Сярод іх папаўненне шэрагаў палітычных партый і грамадскіх арганізацый, наяўнасць атрыбутыкі.
Таксама на парадак дня былі вынесены актуальныя пытанні, якія тычыліся мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, Дню народнага адзінства і іншых важных дат.
Свае прапановы і рэкамендацыі вынеслі на абмеркаванне лідары раённых арганізацый. Члены пасяджэння падтрымалі цікавыя ідэі і ініцыятывы выступоўцаў і зацвердзілі іх у рашэнні каардынацыйнага савета.
Удзельнікі азнаёміліся са станам арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна, абмяняліся думкамі і вопытам, падзяліліся планамі на будучыню.