Перад пачаткам спаборніцтваў навучэнцы ўшанавалі памяць загінулых, усклаўшы жывыя кветкі да помніка салдата на прывакзальнай плошчы.

Далей пяць каманд сярэдніх школ раёна адправіліся на традыцыйнае месца правядзення турыстычных злётаў - бераг маляўнічага возера Люсінец.

Злёт працягнецца два дні. Рабят чакаюць займальныя этапы: арыентаванне на мясцовасці, устаноўка намётаў, пераадоленне перашкод і многае іншае. Жадаем усім камандам удачы, сумленнай барацьбы і незабыўных уражанняў!