Сёння ў Лепельскім райвыканкаме раніца пачалася з урачыстага моманту – уручэння заслужанай узнагароды нашаму земляку
4.2.20250 праглядаў
За добрасумленную і шматгадовую працу, важкі ўклад у развіццё Лепельскага раёна Ганаровай граматай Лепельскага райвыканкама ўзнагароджаны Аляксандр Шыдлоўскі.
Узнагароду лепельчаніну ўручыў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, падзякаваўшы Аляксандру Аляксандравічу за гады працы на карысць роднай Лепельшчыны, роднай Беларусі.
Аляксандр Шыдлоўскі доўгія гады займаў розныя кіраўнічыя пасады ў Лепельскім раёне. А цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае заставацца чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, сапраўдным патрыётам і досвечаным настаўнікам для маладых землякоў.
#лепель #лепельскі_раён #НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ