Зі словамі прывітання і віншавання звярнуўся да ратавальнікаў начальнік РАНС Іван Маскалькоў, які адзначыў, што гэтая прафесія прэстыжная, але ў той жа час і небяспечная. Кожны баявы выезд ратавальнікі рызыкуюць жыццём, выконваючы сваю працу на высокім прафесійным узроўні.

Словы ўдзячнасці і віншаванняў на адрас усіх прысутных прагучалі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана, благачыннага Лепельскай акругі протаіерэя Сергія Лешкевіча.

Шчырымі апладысментамі ўшанавалі тых, каго можна назваць героямі вогненнага фронту, якія ўмеюць скарыць стыхію, стварыць заслон разбуральнай сіле агню.