У лепельчан, якія апынуліся ў гэты дзень у паштовым аддзяленні, была магчымасць скарыстацца паслугамі работнікаў пошты, а таксама пагутарыць з творчым актывам выдання.

Як заўважылі журналісты, вернымі падпісчыкамі застаюцца людзі, якія выпісваюць і чытаюць газету ўжо шмат гадоў, пры гэтым і маладыя лепельчане з цікавасцю становяцца чытачамі раёнкі.

  Работнікі рэдакцыі, у сваю чаргу, працуюць для таго, каб газета заставалася надзейным сябрам для падпісчыкаў і прыцягвала новых чытачоў.

  — Важна быць у курсе падзей, якія адбываюцца вакол цябе, у раёне, дзе ты жывеш. Менавіта таму я выбіраю газету «Лепельскі край». Дзякуючы сайту і сацыяльным сеткам выдання, нібы прысутнічаю на мерапрыемстве, аператыўна атрымліваючы інфармацыю, а ў самой газеце ўсе моманты распавядаюцца больш падрабязна, што не менш важна, - падзяліўся меркаваннем падпісчык раённай газеты.