Пасяджэнне прайшло пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Латышава, у падвядзенні вынікаў прыняў удзел і кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.

Было адзначана, што дадзеная работа на Лепельшчыне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.

На працягу года службамі праводзіліся тактыка-спецыяльныя вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў згодна з тых ці іншых уводных, праводзіліся спаборніцтвы санітарных дружын, вывучаўся стан гатоўнасці арганізацый, забеспячэнне сродкамі грамадзянскай абароны і гэтак далей.

Заслухаўшы інфармацыю аб рабоце адказных асоб, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч адзначыў:

- Да выканання даручэнняў і задач па пытаннях абароны ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны ўсе службы павінны падыходзіць надзвычай сур'ёзна. Не дапусцім фармалізм, зацягванне тэрмінаў здачы справаздачнасці. Выканаўчая дысцыпліна па дадзеным напрамку будзе знаходзіцца на кантролі.