Пад кіраўніцтвам старшыні раённай арганізацыі Веранікі Хомбак сабраліся старшыні пярвічных арганізацый ГА "БСЖ" Лепельскага раёна, члены Лепельскай раённай арганізацыі і члены галіновых арганізацый грамадскага аб'яднання. Таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні жанчыны-прадпрымальніцы.

Абмеркавалі ўдзел членаў грамадскага аб'яднання ў падрыхтоўцы і правядзенні навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы», а таксама планаванне мерапрыемстваў на 2026 год.

Таксама Вераніка Аляксандраўна падзялілася ўражаннямі ад наведвання Дома Беларускага саюза жанчын:

— Дом БСЖ — гэта цэнтр прыцягнення для жанчын з усёй Беларусі. Там праводзяцца культурныя мерапрыемствы, сустрэчы з моладдзю, юрыдычныя кансультацыі і іншыя мерапрыемствы. Уражанні незабыўныя ад гэтага месца.

Яркім і насычаным на мерапрыемствы, акцыі і ініцыятывы аказаўся гэты год для членаў БСЖ.

Справаздачу ў выглядзе прэзентацыі па выніках працы за 2025 год прадэманстравала сакратар раённай арганізацыі Алена Серабро, паказаўшы, што Беларускі саюз жанчын аб'ядноўвае энергічных і чулых прадстаўніц прыгожага полу.

Раённая арганізацыя дапамагае шматдзетным сем'ям падрыхтавацца да школы, дорыць падарункі да Новага года, заахвочвае жанчын-працаўніц, удзельнічае ў многіх раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Дарэчы, на сённяшні дзень Лепельская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» уключае ў сябе 31 пярвічную арганізацыю, а гэта больш за 350 членаў.