У зале сабраліся жыхары нашага раёна розных узростаў, каб успомніць гісторыю свята, гістарычныя падзеі, гісторыю стварэння Садружнасці Расіі і Беларусі.

2 красавіка 1997 года ў Маскве Прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе дзвюх краін. З тых часоў 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Таксама перад прысутнымі выступіў супрацоўнік РДК Дзмітрый Паўлаў, які быў у складзе дэлегацыі на ВДНГ у Маскве ў Дні Віцебскай вобласці.

Падчас абмеркавання прысутныя прыйшлі да агульнай думкі, што будучыня нашых краін — у руках моладзі, якая будзе ўсімі сіламі садзейнічаць развіццю культурных і навуковых кантактаў.