Тэмы, якія былі ўзняты на семінары, былі цікавыя кіраўнікам вядучых арганізацый Віцебшчыны, работнікам IT-сферы, а таксама прадстаўнікам аддзелаў эканомікі райвыканкамаў.

Як адзначылі арганізатары, такое мерапрыемства праводзілася з мэтай павышэння ўзроўню кампетэнцый прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, органаў мясцовага кіравання і самакіравання вобласці ў актуальным лічбавым парадку дня розных сфер эканомікі, прэзентацыі сучасных лічбавых рашэнняў патэнцыйным заказчыкам, фарміравання патрэбы ў лічбавым рэінжынірынгу бягучых вытворчых працэсаў і задач.