Сёння ў РАУС Лепельскага райвыканкама начальнікам АДН А.М.Бурмістравым быў праведзены Дзень адкрытых дзвярэй, на якім прысутнічалі навучэнцы школ Лепельскага раёна, якія знаходзяцца ў САП і з якімі праводзіцца ІПР.

Навучэнцы азнаёміліся з дзейнасцю супрацоўнікаў, прымерылі на сябе экіпіроўку і спецсродкі, а таксама з хлопцамі была праведзена экскурсія ў трэнажорную залу, цір, барацьбітную залу і гараж.