Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан уручыў Ганаровую грамату ветэрану працы, члену прэзідыума раённага савета ветэранаў Валянціне Жарнасек за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах раёна
— Дзякуй за вашу працу на карысць роднага краю і мэтанакіраванасць. Вы прыклад не толькі для падрастаючага пакалення, але і для ўсіх жыхароў раёна, як трэба працаваць і любіць малую радзіму. Ад усёй душы жадаю Вам доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, здароўя, шчасця і ўсяго самага найлепшага.
Валянціна Сцяпанаўна 18 гадоў адпрацавала на пасадзе старшыні Горскага сельсавета. І выконвала працу не напаказ, а ад усяго сэрца. Бо, на яе думку, сельсавет для вяскоўцаў — свайго роду палачка-выручалочка.
Людзі звяртаюцца сюды па самых розных пытаннях і павінны знаходзіць тут падтрымку. Сельскія саветы былі і застаюцца самай надзейнай сувяззю паміж людзьмі і ўладай.
Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан уручыў Ганаровую грамату ветэрану працы, члену прэзідыума раённага савета ветэранаў Валянціне Жарнасек
11.2.20250 праглядаў