Сёння ва ўстановах адукацыі Лепельшчыны праходзяць урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" для выпускнікоў адзінаццатых і дзявятых класаў
26.5.20250 праглядаў
Сёлета выпускнікамі 9-х класаў стануць 276 навучэнцаў Лепельскага раёна, а выпускнікамі 11-х класаў — 133.
Гэты званок не азначае канец чагосьці, гэты званок азначае пачатак. Пачатак дарослага і самастойнага жыцця.
Жадаем лёгка і добра здаць экзамены, скончыць вучобу.
Няхай любы зроблены выбар акажацца правільным, а кожны крок — дакладным. Лёгкіх пачынанняў і вялікіх поспехаў. І самае галоўнае — не трэба нічога баяцца. Будзьце адкрытымі для ўсяго лепшага, і свет будзе адкрыты для вас!
З святам!