Сустрэча сабрала ключавых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху рэгіёна. Таксама ўдзел прынялі ганаровыя госці намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта прафсаюза Аксана Васілевіч і старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Няфедава.
Галоўнай тэмай стала рэалізацыя праграм дзейнасці на перыяд 2025–2029 гадоў. Удзельнікі падвялі вынікі 2025 года.Даклад Наталлі Драздовіч адлюстраваў вынікі эфектыўнага сацыяльнага партнёрства па пытаннях аплаты працы работнікаў сістэмы адукацыі Лепельшчыны.
Старшыні раённай арганізацыі Наталлі Драздовіч аб'яўлена падзяка.