Усяго на прыём да прадстаўніка ведамства прыбылі 9 грамадзян. Гэта жыхары як горада Лепеля, так і сельскіх населеных пунктаў.
Спектр праблем, з якімі звяртаюцца сёння грамадзяне, даволі шырокі. Звароты датычацца пытанняў падаткаабкладання, развіцця фермерскай гаспадаркі, афармлення самавольных пабудоў, транспартных зносін, выкупу жылля, прыцягнення інвестыцый і іншых напрамкаў.
У разглядзе праблем лепельчан удзел прымаюць і мясцовыя органы ўлады, а таксама кіраўнікі кампетэнтных службаў.
Як адзначыў Станіслаў Антонавіч, кожны зварот будзе разгледжаны, выкладзеныя факты атрымаюць аб'ектыўную ацэнку, а канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў межах кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Сёння намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Наркевіч Станіслаў Антонавіч у межах правядзення адзінага дня прыёму грамадзян праводзіць выязны прыём жыхароў рэгіёну ў будынку Лепельскага райвыканкама.
15.1.20250 праглядаў