Сродкі масавай інфармацыі сёння сталі полем барацьбы, і без надзейных і разумных байцоў у гэтай вайне не перамагчы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы былі закрануты ў тым ліку і пытанні развіцця айчыннай журналістыкі, падрыхтоўкі кадраў для гэтай сферы. Асаблівая ўвага была ўдзелена працы факультэта журналістыкі БДУ.

"Мы там паспрабавалі ўсё ж такі журналістыку нашу павярнуць тварам да жыцця. Журналістаў трэба трымаць каля жыцця, каб яны бачылі, што будзе заўтра, паслязаўтра і гэтак далей. Вельмі важна, каб гэта быў працэс з двухбаковым рухам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі перш за ўсё павінны быць зацікаўлены ў падрыхтоўцы прафесійных кадраў, а значыць, ім варта курыраваць гэты працэс. Для гэтага раней было прынята рашэнне аб стварэнні спецыяльнага савета ў БДУ, куды б увайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ.

"Каб яны назіралі і ўжо бачылі журналістаў вашых і выкладчыкаў, даводзілі да іх тыя патрэбы, у якіх мы маем патрэбу ў галіне журналістыкі, і дапамагалі. Таму гэты сімбіёз было даручана стварыць. З імі трэба працаваць, каб яны былі перш за ўсё патрыётамі нашай краіны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуй Богу, што Амерыка паказала, што такое дэмакратыя і свабода. І правы чалавека. Крок ступіў не туды - застрэлілі гэту дзяўчыну ў прамым эфіры (гаворка аб забойстве Эшлі Бабіт у студзені 2021 года падчас пратэстаў у ЗША. - Заўвага БЕЛТА). Патрыётка, якая на трох ці чатырох войнах была. Ваявала за інтарэсы Амерыкі. Вось вам і правы чалавека, і дэмакратыя. Яны мне сёння ўжо пра гэта не гавораць. Ужо пра дыктатуру не гавораць. Як толькі рот адкрыюць - я ім канкрэтныя прыклады. Таму нам у гэтым плане трэба працаваць".

Крыніца: belta.by