У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў ДСХУ «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.

У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў ДСХУ «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя» не у поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.

У ДСХУ «Лепельская сортавыпрабавальная станцыя» выяўлены наступныя парушэнні:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) (скончыўся тэрмін перазарадкі) у будынку лабараторыі (п. 4.1 АТПБ);

- не забяспечаны магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешніх эвакуацыйных дзвярэй у будынку лабараторыі) (п.48 АТПБ);

- не абазначаны эвакуацыйныя выхады з будынка лабараторыі паказальнымі знакамі пажарнай бяспекі (п. 44 АТПБ);

- не арганізавана падрыхтоўка работнікаў (якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў; адказных за падрыхтоўку і правядзенне вогневых работ; выканаўцаў вогневых работ; якія ажыццяўляюць работы па ўборцы, нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванні збожжавых і зернебабовых культур і грубых кармоў; на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу) па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, вызначаным п. 15 «Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай сферы», зацверджанай пастановай МНС №82 (п. 4.1 АТПБ);

- не арганізавана правядзенне супрацьпажарных інструктажаў, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі, аб правядзенні супрацьпажарных інструктажаў не робяцца запісы ў часопісе рэгістрацыі супрацьпажарных інструктажаў (п. 4.1 АТПБ, п. 12 ІНСТРУКЦЫІ аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай сферы, зацверджанай Пастановай МНС № 82);

- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы, якая адпавядае патрабаванням дадатку 1 Пастановы МНС №82 (п. 7 АТПБ);

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) (срок перазарадкі скончыўся) у будынку збожжасховішча (п. 4.1 АТПБ);

- не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай

- бяспекі эвакуацыйныя выхады з будынкаў ф. Дрымоўшчына і ф. Людшчыцы (п. 44 АТПБ);

- не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння ў памяшканнях ф. Дрымоўшчына і ф. Людшчыцы (п. 53 АТПБ, п. 2 прыкладання да Інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС №82).

З работнікамі праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правіл пажарнай бяспекі. Пры правядзенні маніторынгу праведзены выступленні ў працоўных калектывах. Праінструктавана 11 чалавек.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.