У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ва УЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца», ГУК «Лепельскі раённы дом культуры» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.

У ГУК «Лепельскі раённы дом культуры» выяўлены наступныя парушэнні:

у будынку філіяла «Стайскі сельскі Дом культуры» па адрасе: Лепельскі раён, аг. Стаі, вул. Лепельская, д. 10Б:

- дзверы на шляху эвакуацыі (дзверы тамбура ля цэнтральнага эвакуацыйнага выхаду, дублюючыя дзверы ля запаснага вонкавага эвакуацыйнага выхаду) адчыняюцца не па напрамку выхаду з будынка

у будынку філіяла «Юркаўшчынскі сельскі клуб» па адрасе: Лепельскі раён, в. Юркаўшчына, вул. Заходняя, д. 1:

- не забяспечана магчымасць свабоднага адчынення знутры без ключа замкаў дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (вонкавыя эвакуацыйныя дзверы, дзверы з памяшкання з масавым знаходжаннем людзей (канцэртная зала);

- дапушчана загромаджванне дзвярэй на шляху эвакуацыі (вонкавыя эвакуацыйныя дзверы з канцэртнай залы);

- не пазначаны эвакуацыйны выхад з танцавальнай залы указальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ;

 

у будынку філіяла «Слабадскі Цэнтр Культуры і адпачынку» па адрасе: Лепельскі раён, аг. Слабада, вул. Маладзёжная, д. 27а 23.04.2025:

- не распрацаваны план эвакуацыі людзей пры пажары ў адпаведнасці з дадаткам 2 пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей – Пастанова МНС №82) (на плане эвакуацыі пазначаны неіснуючы запасны эвакуацыйны выхад) ;

у будынку філіяла «Слабадскі Цэнтр Культуры і адпачынку» па адрасе: Лепельскі раён, аг. Слабада, вул. Маладзёжная, д. 27а :

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы на першым паверсе лесвічнай клеткі не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення);

- не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015;

у будынку філіяла «Слабадскі Цэнтр Культуры і адпачынку» па адрасе: Лепельскі раён, аг. Слабада, вул. Маладзёжная, д. 27а:

- дзверы на шляху эвакуацыі (дзверы на першым паверсе лесвічнай клеткі) адчыняюцца не па напрамку выхаду з будынка;

 

у будынку філіяла «Каменскі сельскі Дом культуры» па адрасе: Лепельскі раён, аг. Камень, вул. Ленінградская, д. 25В:

- не забяспечаны магчымасцю свабоднага адчынення знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы, дзверы з памяшкання з масавым знаходжаннем людзей (канцэртная зала));

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць стану сродкаў проціпажарнага водазабеспячэння (не спраўныя пажарныя краны);

 

у будынку філіяла «Старалядненскі сельскі Дом культуры» па адрасе: Лепельскі раён, аг. Старое Лядна, вул. Цэнтральная, д. 20:

- дзверы на шляху эвакуацыі (дублюючыя дзверы знешніх эвакуацыйных выхадаў, дзверы лесвічнай клеткі на першым паверсе) адчыняюцца не па напрамку выхаду з будынка;

 

у будынку філіяла «Бароўскі Цэнтр культуры і адпачынку» па адрасе: Лепельскі раён, д. Бароўка, д. 8А:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць стану сродкаў проціпажарнага водазабеспячэння (не спраўны пажарны кран на 3 паверсе;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне сістэмы пажарнай сігналізацыі і сістэмы апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары);

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы першага і трэцяга паверхаў лесвічнай клеткі не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення);

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць знешняй пажарнай лесвіцы (п. 4.1 ПТБ).

у будынку ДУК «Лепельскі РДК» па адрасе: г. Лепель, пл. Свабоды, д. 3:

-не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы ў адпаведнасці з патрабаваннямі, дадатку 1 да пастановы МНС №82 (у раздзеле агульная характарыстыка пажарнай небяспекі аб'екта няправільна паказаны клас функцыянальнай пажарнай небяспекі аб'екта; адсутнічае: раздзел аб парадку арганізацыі трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей пры пажары; раздзел аб парадку, норме захоўвання і транспарціроўкі рэчываў і матэрыялаў з улікам іх агрэгатнага стану, сумяшчальнасці захоўвання, а таксама аднароднасці сродкаў тушэння; раздзел аб парадку і перыядычнасці ачысткі дымавых труб (каналаў) для філіяла «Забароўскі сельскі клуб»; раздзел з абавязкамі і дзеяннямі работнікаў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі людзей пры пажары; раздзел аб адказнасці работнікаў за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі; раздзел аб рэжыме курэння курыльных тытунёвых вырабаў) ;

- дапушчана размяшчэнне пад маршам эвакуацыйнай лесвічнай клеткі гаручых матэрыялаў ;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць стану сродкаў проціпажарнага водазабеспячэння (не спраўныя пажарныя краны) ;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (на другім паверсе дзверы з навучальнага класа на лесвічную клетку не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення) .

 

Ва УАЗ «Лепельская ЦРБ»:

У будынку паліклінікі УАЗ «Лепельская ЦРБ» па адрасе: г. Лепель, вул. Гаспітальная, 2, не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы, якія вядуць на лесвічную клетку 1 паверха з падвальнага памяшкання, з акушэрскага аддзялення не абсталяваны прыстасаваннямі для самазачынення) ;

 

у будынку Горскага

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці са арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.