У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў КУПСХП «Лепельскае» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.
У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў КУПСХП «Лепельскае» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.
У КУПСХП «Лепельскае» выяўлены наступныя парушэнні:
не арганізавана падрыхтоўка работнікаў (якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў; адказных за падрыхтоўку і правядзенне вогневых работ; выканаўцаў вогневых работ; якія ажыццяўляюць работы па ўборцы, нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванні збожжавых і зернебабовых культур і грубых кармоў; на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу) па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, вызначаным п. 15 «Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай сферы», зацверджанай пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 № 82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей – Пастанова МНС №82) (п. 3.1 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадаркі», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7 (далей - АПБ)).
не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы, якая адпавядае патрабаванням прыкладання 1 Пастановы МНС №82 (п. 7 АПБ).
не праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі (п. 3.1 АПБ, п. 12 ІНСТРУКЦЫІ аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай сферы, зацверджанай Пастановай МНС № 82).
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (вогнетушыцеляў) (няма ціску) (п. 3.1 АПБ).
не забяспечана магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешніх эвакуацыйных дзвярэй) (п.48 АПБ).
не забяспечаны неабходнай колькасцю пярвічных сродкаў пажаратушэння ў памяшканнях (п. 53 АПБ, п. 2 прыкладання да Інструкцыі абнормах укомплектавання аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджанай Пастановай МНС №82).
не вызначаны для ўсіх будынкаў і памяшканняў, катэгорыі па выбухапажарнай небяспецы ў адпаведнасці з крытэрыямі, што вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, на вонкавым боку дзвярэй (варот) памяшканняў, катэгорый па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, забяспечыць наяўнасць паказальнікаў іх катэгорый (п. 10 АТПБ)
не забяспечана эксплуатацыя электрычных свяцілень, устаноўленых у будынках у адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (адсутнічаюць ахоўныя каўпакі, плафоны)(п. 9 АТПБ).
З работнікамі праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Пры правядзенні маніторынгу праведзены выступленні ў працоўных калектывах. Проінструктавана 11 чалавек.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.