У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў СПФ «Заазер'е» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.
У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў СПФ «Заазер'е» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.
У СПФ «Заазер'е» выяўлены наступныя парушэнні:
- Не забяспечаны працаздольны і спраўны стан сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння ў цэху сухастою МТРК «Стары Лепель» (адсутнічае ціск, раструб вогнетушыцеля), на тэрыторыі МТФ «Зорка» (скончыўся тэрмін перазарадкі вогнетушыцеля), у цялятніку №1 МТРК «Юркаўшчына» (адсутнічае раструб вогнетушыцеля), у цялятніку в. Юркаўшчына (ніз) (адсутнічае ціск у вогнетушыцелі), на АЗС машыннага двара (адсутнічае ціск вогнетушыцеля), у сараі МТФ «Юркаўшчына», у адміністрацыйным будынку.
- Не забяспечаны працаздольны і спраўны стан сродкаў супрацьпажарнай абароны (сістэмы пажарнай сігналізацыі) (забяспечыць яе тэхнічнае абслугоўванне) у будынках МТРК «Юркаўшчына» і МТРК «Стары Лепель».
- Не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння будынкі сараяў МТРК «Старыя Лепель», будынкі сараяў фермы «Заозер’е», МТФ «Варонь», фермы «Будзяўцы», будынкі сараяў і цялятніка №4 МТРК «Юркаўшчына», будынкі цялятнікаў в. Юркаўшчына (ніз), будынак дыспетчарскай машыннага двара, будынак склада машыннага двара, будынкі склада шын машыннага двара, будынкі сараяў МТФ «Юркаўшчына».
- Не забяспечаны замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешніх эвакуацыйных дзвярэй будынкаў сараяў МТРК «Стары Лепель», з будынкаў МТФ «Зорка», з будынкаў МТФ «Юркаўшчына»), магчымасцю іх свабоднага адчынення знутры без ключа.
- Не пазначаны эвакуацыйныя выхады з МТРК «Стары Лепель», з будынкаў сараяў фермы «Заозер’е», МТФ «Варонь», фермы «Будзяўцы», з будынкаў МТФ «Зорка», з цялятнікаў в. Юркаўшчына (ніз), з МТФ «Юркаўшчына», з будынкаў МТФ «Старыя Валосавічы» паказальнымі знакамі пажарнай бяспекі.
- Не распрацаваны план эвакуацыі людзей пры пажары ў МТРК «Стары Лепель», у МТФ «Зорка», у МТРК «Юркаўшчына», у адміністрацыйным будынку ў адпаведнасці з дадаткам 2 Пастановы МНС №82
- Не арганізавана падрыхтоўка работнікаў,
якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў, па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях- Не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы, якая адпавядае патрабаванням дадатку 1 Пастановы МНС №82
З работнікамі праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правіл пажарнай бяспекі. Пры правядзенні маніторынгу праведзены выступленні ў працоўных калектывах. Праінструктавана 45 чалавек.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.