У ходзе праведзеных наглядных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў філіяле Лепельскі ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце, а таксама спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей.
У філіяле Лепельскі ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» (далей – філіял «Лепельскі») выяўлены наступныя парушэнні:
у адміністрацыйным будынку філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.91:
- дапускаецца размяшчэнне пад маршам эвакуацыйнай лесвічнай клеткі гаручых матэрыялаў, п.50 «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 (далей – АПБ);
- не забяспечана магчымасць свабоднага адчынення знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (выхад на лесвічную клетку з другога паверха) (п.48 АПБ);
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (дзверы, што вядуць на лесвічную клетку 1 і 2 паверха не абсталяваны прыстасаваннем для самазачынення) (п. 4.1 АПБ);
у будынку склада №6 філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.91 не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння (месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў) не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015 (п. 4.1 АПБ);
у будынку склада №3 філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.91 не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (адсутнічае ціск у вогнетушыцелі АП-8) (п. 4.1 АПБ);
у будынку аператарскай збожжасушыльнага комплексу ЗСК-100 філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.91 не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (адсутнічае ціск у вогнетушыцелі АП-10) (п. 4.1 АПБ);
у будынку прахадной вытворчага ўчастка па перапрацоўцы алеістых культур філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Віцебская, д.2В 25 эвакуацыйны выхад не пазначаны указальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (п. 44 ПТБ);
у будынку вытворчага цэха і будынку прахадной участка па перапрацоўцы алеістых культур філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Віцебская, д.2В не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (выхад з адміністрацыйнага памяшкання і знешнія эвакуацыйныя дзверы) (п.48 ПТБ);
у будынку складоў №12, №9, №15 участка па перапрацоўцы алеістых культур філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Віцебская, д.2В 2 не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (скончыўся тэрмін перазарадкі ОП-8) (п. 4.1 ПТБ);
у будынку прахадной цэха па рамонце і эксплуатацыі аўтатранспарту філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.104 эвакуацыйны выхад не пазначаны указальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (п. 44 ПТБ);
у будынку прахадной і адміністрацыйным будынку цэха па рамонце і эксплуатацыі аўтатранспарту філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.104 не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкі дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы) (п.48 ПТБ);
у будынку шынамантажу цэха па рамонце і эксплуатацыі аўтатранспарту філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.104 27 не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (скончыўся тэрмін перазарадкі ОП-5) (п. 4.1 ПТБ);
у будынку гаража боксавага тыпу цэха па рамонце і эксплуатацыі аўтатранспарту філіяла «Лепельскі» па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.104 2 не пазначаны катэгорыі памяшканняў па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы (п. 19 «Спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей», зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 779 ад 20.11.2019 года).
Пры правядзенні праверкі праведзена выступленне ў працоўным калектыве. Праінструктавана 53 чалавекі.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці са арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.