Ашуканцы ціснуць на жаль, гуляюць на пачуцці страху, ствараюць ілюзію тэрміновасці.

Як іх распазнаць?

- Званок з невядомага нумара.
- Патрабуюць тэрміновых дзеянняў: «перавесці грошы», «назваць код з смс», «праверыць карту».
- Пужаюць праблемамі ў банку, крымінальнай адказнасцю, ператрусам, канфіскацыяй грашовых сродкаў.
- Абяцаюць нерэальныя выйгрышы і бонусы.

Што рабіць?

Галоўнае правіла — не працягваць размову. Адразу пакласці трубку. Гэта не грубасць, а бяспека.
Пагаварыць з роднымі, асабліва са старэйшым пакаленнем, і растлумачыць ім гэту схему.

Не ўступайце ў дыялог, не верце спешцы, не давайце ніякіх даных.