У Лепельскім раёне рэгулярна праводзяцца сельскія сходы, падчас якіх насельніцтву нагадваюць аб неабходнасці выконваць правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі, газавымі плітамі, топкай печаў.

У Лепельскім раёне рэгулярна праводзяцца сельскія сходы, падчас якіх насельніцтву нагадваюць аб неабходнасці выконваць правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі, газавымі плітамі, топкай печаў. Галоўная задача сельскіх сходаў – з дапамогай відэафільмаў і фактычных прыкладаў паказаць, да чаго прыводзіць парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Чарговы такі сельскі сход па прафілактыцы пажараў і гібелі на іх людзей адбыўся ў аграгарадку Слабада з удзелам начальніка Лепельскага раённага аддзела па НС Лоўца Валянціна Эдуардавіча і прадстаўніка Лепельскага філіяла Белдзяржстраху Вашкевіч Алены Анатольеўны. Пачалося мерапрыемства з канцэртнай праграмы, якую падрыхтавалі вучні Слабадской школы. Далей у сваім выступленні начальнік аддзела даўзеў прысутным абстаноўку з пажарамі ў раёне і на тэрыторыі сельскага савета. Адзначыў рост пажараў і гібелі ад іх людзей. Прывёў прыклады гібелі. Акцэнтаваў увагу на неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у кватэрах і домаўладаннях грамадзян, расказаў аб правілах карыстання і ўстаноўкі АПА. Алена Анатольеўна расказала, што за кошт сродкаў Белдзяржстраху для актыўных страхавальнікаў жыхароў Слабадскога сельскага савета закуплена 30 пажарных апавяшчальнікаў. У канцы сходу яны былі ўрачыста ўручаны шчаслівым уладальнікам.