21 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці чакае укрупненне. Аб гэтым сёння на ўрачыстай цырымоніі правадоў дэлегацыі Віцебскай вобласці на рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2012" заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У бліжэйшыя гады неабходна правесці значную працу па інтэграцыі гаспадарак. Будучыня за буйнатаварнай вытворчасцю", - лічыць губернатар. На яго думку, сучасная гаспадарка павінна мець не менш за 7 тыс.га ворных зямель, таму сельгаспрадпрыемствам з 1,5-2 тыс.га ворнасці трэба будзе аб'яднанне.
Як падкрэсліў Аляксандр Косінец, энергонасычаная тэхніка, якая ў дастатковай колькасці маецца ў гаспадарках, дазваляе апрацоўваць вялікія плошчы. Аднак вострай праблемай для прадпрыемстваў застаецца дэфіцыт кадраў механізатараў. Толькі ў сёлетнюю агульную страду да работ на трактарах і камбайнах прыцягваліся больш за 1,6 тыс. гараджан. Вырашэнне гэтай задачы з'яўляецца першачарговым для аблсельгаспрода і аблвыканкама, дадаў губернатар.-0-
БЕЛТА
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці чакае укрупненне
21.9.20120 праглядаў