За апошнія дзесяць гадоў сельскагаспадарчыя ўгоддзі фермераў Віцебскай вобласці павялічыліся ў два разы і складаюць 41,8 тыс. га.

Паводле даных галоўнага ўпраўлення статыстыкі Віцебскай вобласці, цяпер налічваецца 417 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак (С(Ф)Г). У большасці асноўны напрамак дзейнасці – раслінаводства. Летась С(Ф)Г сабралі збожжавых і зернебабовых культур 34,4 тыс. т (3,2% у агульнаабласным аб'ёме), бульбы – 22,3 тыс. т (4%), агародніны – 11,9 тыс. т (5,9%). За дзесяць гадоў доля фермерскага сектара ў вытворчасці прадукцыі раслінаводства павялічылася больш чым у тры разы.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by