12 верасня, Мінск /Алена Мельнікава - БЕЛТА/. Сем чалавек пацярпелі пры лобавым сутыкненні аўтамабіляў у Браслаўскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МНС Беларусі. Уночы 11 верасня ў раёне вёскі Рубеж сутыкнуліся Ford Mondeo і Volvo 440. Шасцёра чалавек выбраліся з аўтамабіляў самастойна. Адзін з пасажыраў Volvo аказаўся заблакіраваны ў машыне. Яго вызвалілі работнікі МНС. Урачы дыягнаставалі ў яго шматлікія пераломы і траўмы. Усе пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу.-0-

БЕЛТА