Аднаўленне аб'ектаў гісторыка-культурнай каштоўнасці знаходзіцца на асаблівым кантролі дзяржавы.

Міністэрствам культуры сумесна з Віцебскім аблвыканкамам распрацаваны план мерапрыемстваў па захаванні невыкарыстоўваемых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў Віцебскай вобласці.

Па кожным аб'екце вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы па захаванні, у тым ліку рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, тэрміны выканання і адказныя выканаўцы.

Адным са шляхоў захавання аб'ектаў з'яўляецца іх продаж на аўкцыёне.

Так, камітэтам у красавіку, адразу 7 невыкарыстоўваемых аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці прапануюцца да продажу на аўкцыёне, прычым усе за базавую велічыню.

Кожны з аб'ектаў мае сваю гісторыю.

Сярод прапанаваных аб'ектаў:

Будынкі спіртзавода і сырзавода, якія ўваходзяць у комплекс сядзібы «Старая Беліца», пабудаванай яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя. У 17-18 стагоддзях маёнтак належаў Сапегам, а пазней – Свяцкім.

У свой час тут служыў будучы класік беларускай літаратуры Янка Купала.

Манастыр бернардзінцаў у Дубровне, які быў заснаваны яшчэ ў 1630 годзе.

Ёсць легенда, згодна з якой манастыр і касцёл былі спалены па даручэнні Францішка Любамірскага, тагачаснага ўладальніка Дубровны, з прычыны таго, што манахі манастыра павянчалі яго дачку з бедным шляхецічам. Раскаяўшыся ў зробленай, Любамірскі ў 1809 годзе аднавіў будынак манастыра, які і захаваўся да нашых дзён.

Манастыр кармелітаў ‒ былы манастыр і комплекс гістарычных будынкаў XVII - XVIII стагоддзя ў Глыбокім.

У 1735 годзе размешчаны побач касцёл быў перабудаваны ў стылі віленскага барока па праекце архітэктара І. К. Глаубіца, адначасова з гэтым узведзены мураваны жылы будынак манастыра. Згодна з гістарычнымі данымі, тут спыняўся і Напалеон падчас яго паходу на Маскву.

Камітэт нагадвае, што набыццё аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці, ускладае на пакупніка дадатковыя абмежаванні.

Так, пакупнік на працягу 30 каляндарных дзён з моманту набыцця падпісаць ахоўнае абавязацельства на гісторыка-культурную каштоўнасць. На працягу 12 месяцаў павінен звярнуцца ў Міністэрства культуры за дазволам на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ і выканаць іх ва ўстаноўленыя тэрміны.

Абмежаванні і ўмовы продажу аб'ектаў у абавязковым парадку пазначаюцца ў апублікаваных паведамленнях па кожным аўкцыённым лоце.

vitebsk-region.gov.by