7 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Сямёра дзяцей шпіталізаваны з пераломамі і ўшыбамі з-за пажару ў Расонскай сярэдняй школе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач, які ў цяперашні час знаходзіцца ў Расонскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Некалькі школьнікаў, спалохаўшыся моцнага задымлення, пачалі выскокваць з вокнаў. Па словах Юрыя Дзеркача, за медыцынскай дапамогай звярнуліся восем чалавек, адно дзіця з ушыбамі адпушчана дадому, астатнія з пераломамі канечнасцей і ўшыбамі знаходзяцца ў бальніцы. Для аказання дапамогі дзецям прыбылі ўрачы-траўматолагі з абласнога цэнтра. У цяперашні час з пацярпелымі працуюць псіхолагі.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец таксама выехаў на месца здарэння і ў цяперашні час знаходзіцца ў школе.
Ва Упраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці паведамілі, што прадстаўнікі гэтага ўпраўлення і раённага аддзела Следчага камітэта праводзяць паўторны агляд месца здарэння, а таксама першасныя следчыя дзеянні.
Як паведамлялася, сёння ў 8.00 паступіла паведамленне ў Расонскі аддзел па надзвычайных сітуацыях аб узгаранні ў 3-павярховым будынку Расонскай сярэдняй школы імя Машэрава. Да месца выкліку выехалі 4 падраздзяленні МНС. Сумесна з адміністрацыяй школы была праведзена эвакуацыя 575 дзяцей і 36 выкладчыкаў. Па дадзеных МНС, у выніку здарэння пацярпелых ад апёкаў і атручвання чадным газам не было. Будынак школы не пацярпеў, задымлены сцены. Прычынай узгарання, па папярэдніх дадзеных, з'яўлялася неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы, адбылося ўзгаранне сакрэтнага паперы.-0-
БЕЛТА
Сямёра дзяцей шпіталізаваны з-за пажару ў Расонскай сярэдняй школе
7.3.20120 праглядаў